Беларуская Служба

Мінздароўя пашырае прафілактыку атлусцення на ўсіх супрацоўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый

23.10.2024 15:36
Падчас медагляду па медыцыне працы абавязкова будзе вызначацца Індэкс масы цела і ліпідны профіль.
Аналізы крывіShutterstock/angellodeco

Вызначэнне ІМЦ, глюкозы і ліпіднага профілю будзе ўключана ў абавязковыя аналізы медыцыны працы, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Войцех Канечны. Міністэрства аховы здароўя хоча пашырыць сферу правядзення перыядычных лячэбна-працоўных аглядаў і ўключыць у іх прафілактыку атлусцення.

Намеснік кіраўніка ведамства расказаў журналістам, што частка абследаванняў з дзейснай праграмы «40 плюс» будзе перададзена ў медыцыну працы ў якасці абавязковай прафілактыкі.

— Кожны раз, калі пацыент прыйдзе на абследаванне, яго ўзважваюць, вымяраюць, вылічаць ІМЦ і ацэняць змены",  — сказаў Войцех Канечны.

Намеснік міністра аховы здароўя дадаў, што змены трэба ўводзіць як мага хутчэй, з Новага года.

IAR/яс